На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Не дапусціць бяды31.03.2020

Работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС сумесна з прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства ажыццявілі рэйд па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці на тэрыторыі Цэнтральнага раёна. Ужо ў бягучым годзе ў горадзе Гомелі зарэгістравана гарэнне сухой расліннасці на плошчы 500 кв.м. па вуліцы Дзенісенка, таму каб не дапусціць бяды важна своечасова нагадаць жыхарам асноўныя правілы пры развядзенні вогнішчаў, спальванні смецця і выкарыстанні прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы.

З жыхарамі прыватных домаўладанняў правялі прафілактычныя гутаркі. Распавялі пра наступствы, якія прыводзяць, калі не выконваць меры пажарнай бяспекі пры спальванні смецця, прывялі прыклады гібелі людзей па дадзенай прычыне. Патлумачылі, якім чынам падрыхтаваць пляцоўку для знішчэння леташняй травы, і якія адлегласці неабходна выконваць пры спальванні смецця. Нагадалі, што ў выпадку выяўлення гарэння расліннасці, а таксама іншых НС тэлефанаваць па тэлефоне 101 або 112. У ходзе рэйду было зададзена нямала пытанняў прадстаўнікам МНС, на якія былі дадзены разгорнутыя адказы з тлумачэннем дзеянняў у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Па завяршэнні гутаркі ўсе грамадзяне атрымалі буклеты з прафілактычнай інфармацыяй аб наступствах выпальвання сухой расліннасці.

 

 

Вернуться к списку новостей