На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Новыя формы работы з людзьмі 13.05.2020

Карысная карэспандэнцыя, піцца і бургеры з яркімі наклейкамі, штодзенныя тэлефонныя званкі – такія незвычайныя формы работы з маладымі сем’ямі практыкуюць зараз бярэзінскія выратавальнікі падчас акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”. Людзі даволі станоўча рэагуюць на работу ратавальнікаў, дзякуюць за клопат. Акрамы пералічанага, мы аб’явілі раённы конкурс “Я б у ратавальнікі пайшоў”, пры садзеянні рэдакцыі раённай газеты арганізавалі віктарыну для маладых бацькоў у выданні “Бярэзінская панарама”. Прыемна, што дапамогу ў арганізацыі акцыі і набыцці падарункаў пераможцам конкурса і віктарыны пагадзіліся аказаць раённы камітэт ГА “БРСМ”, прадпрыемства “Барысаўская пажарна-ратавальная справа” рэспубліканскага аб’яднання “Беларускае дабравольнае пажарнае аб’яднанне”.

Вернуться к списку новостей