На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Бяспеку без межаў!02.06.2020

Гомельскія ратавальнікі пастаянна ўжываюць новыя спосабы данясення да людзей інфармацыі прафілактычнага характару, накіраваныя на папярэджанне розных надзвычайных сітуацый і змяненні светапогляду да бяспекі ў цэлым. На гэтым тыдні ў ходзе акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС сумесна з прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства наведалі месца, дзе захоўваецца шмат цікавых і пазнавальных кніг - бібліятэку. Так, сумесна з персаналам бібліятэкі «Бураціна» быў аформлены куток бяспекі пад назвай «Бяспека усім патрэбна», на паліцах якога з’явіліся часопісы і кніжкі аб правілах бяспекі жыццядзейнасці. Хлопцы ж, атрымаўшы на рукі упадабаную кніжку, дапоўняць свае веды правіламі бяспекі з дапамогай буклетаў ад МНС, ўкладзеных у яе.

Яшчэ адным месцам, дзе з’явіліся карысныя буклеты «Не пакідайце дзяцей адных!» сталі аптэкі горада Гомеля. Цяпер, грамадзяне, прыйшоўшы ў аптэку і чакаючы сваёй чаргі, змогуць вывучыць правілы пажарнай бяспекі ля інфармацыйных стэндаў, а таксама атрымаць буклеты карысных парад ад МНС з рук фармацэўта разам з набытымі лекамі.

МНС нагадвае: Не пакідайце дзяцей адных! Навучайце іх бяспекі, расказвайце аб небяспечных месцах для гульняў і будзьце для дзяцей прыкладам!

 

Вернуться к списку новостей