На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Галоўнае - навучыць дзіця правілам бяспекі!29.06.2020

Улетку дзеткі шмат часу праводзяць на вуліцы і на сваім шляху сустракаюць шмат цікавага і нязведанага. Аднак часта дзіцячая цікаўнасць прыводзіць да дрэнных наступстваў, у выніку чаго хлопчыкі і дзяўчынкі атрымліваюць розныя траўмы. Таму з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей ратавальнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС штодня праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў дашкольных установах адукацыі.

Так, у рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» дзеткі з задавальненнем пагутарылі аб правілах пажарнай бяспекі з працаўнікамі МНС і прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства прынялі актыўны ўдзел у бяспечных конкурсах і гульнях. Асаблівае захапленне малышы атрымалі пры складанні маляўнічых пазлаў з героямі мультфільма «Чароўная кніга», сабраўшы якія ўбачылі, дзе небяспечныя сітуацыі могуць іх высочваць.

Разабраўшы разам з ратавальнікамі ўсе небяспечныя сітуацыі і паўтарыўшы нумары службы выратавання, усім малышам былі ўручаны буклеты з яркімі малюнкамі аб правілах пажарнай бяспекі.

У канцы мерапрыемстваў дзеткі падзякавалі гасцей за займальнае падарожжа ў «краіну бяспекі» і паабяцалі паводзіць сябе добра і слухацца дарослых.

 

Вернуться к списку новостей