На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Ашмяны. Сельскагаспадарчы кірмаш з пажарным напрамкам.27.10.2020

У выхадныя дні  ў Ашмянах прайшоў сельскагаспадарчы кірмаш.У рамках акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» гасцей кірмашу сустракаў вясёлы бабёр-герой мультсерыяла «Чароўная кніга МНС». Ён запрашаў мясцовых жыхароў прыняць удзел у конкурсах, якія праводзілі выратавальнікі. Ім дапамагалі члены Ашмянскай аргструктуры.

Сярод наведвальнікаў было шмат сем’яў з дзецьмі, якія з задавальненнем паказалі свой узровеньведаў па АБЖ. Хлапчукі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны, адпрацоўвалі алгарытмвыкліку службы выратавання. Любы жадаючы мог пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля. Удзельнікі атрымалі ад выратавальнікаў тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю.

 

Вернуться к списку новостей