На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Вялікае свята двара (г.Гомель)29.01.2021

На дваровай тэрыторыі дома №78 па праспекце Рэчыцкаму адбылося свята двара з удзелам прадстаўнікоў Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, грамадскіх арганізацый і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна. Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы сярэдніх школ і дзеці з бліжэйшых дваровых тэрыторый. Пачаткам мерапрыемства стала правядзенне займальнай танцавальнай праграмы і ўдзел дзіцячых аніматараў, якія задалі вясёлы настрой кожнаму на гэтым свяце.

Прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства і ратавальнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС таксама прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве і правялі з дзеткамі прафілактычныя гутаркі, навучальныя конкурсы і гульні. Хлопцы з задавальненнем склалі бяспечныя пазлы, разабралі сітуацыйныя карткі, адшукалі усе парушэнні на макеце кватэры і печы, а таксама з лёгкасцю справіліся з устаноўкай аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Аднак самым цікавым для дзяцей стала - пажарная машына, у якой кожны змог пасядзець за рулём і адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам.

Усе хлопцы, якія прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах, атрымалі маляўнічыя размалёўкі і яркія буклеты з навучальнай інфармацыяй ад МНС.

Таксама ў гэты дзень карысную інфармацыю ад зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі, якая ў далейшым дапаможа пазбегнуць надзвычайных сітуацый, засвоілі і дарослыя!

 

 

Вернуться к списку новостей