На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

У Слуцку адбылася нарада па пытаннях работы назіральных камісій10.02.2021

Папярэдзіць узнікненне пажару, а не ліквідаваць яго наступствы - асноўны прынцып працы Слуцкіх ратавальнікаў. Для насельніцтва штодзённа выходзіць шмат прафілактычных матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і на тэлебачанні, мноства выступленняў работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у працоўных калектывах, на бацькоўскіх сходах ва ўстановах адукацыі, правядзенне грамадска-масавых мерапрыемстваў у сельскіх населеных пунктах, размяшчэнне сацыяльнай рэкламы супрацьпажарнай накіраванасці ў грамадскіх месцах і многія іншыя формы працы. 

Аднак найбольш дзейсны метад прафілактыкі пажараў, як паказвае шматгадовы вопыт працы, з’яўляюцца агляды супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян. У гэтым кірунку на дапамогу выратавальнікам прыходзяць назіральныя камісіі, створаныя пры сельскіх выканаўчых камітэтах, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі розных арганізацый і ўстаноў.

У Слуцкім раённым выканаўчым камітэце прайшла нарада па раённым працоўным камісіям па папярэджванню пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе. На ёй прысутнічалі намеснікі старшыні Слуцкага райвыканкама Мікалай Паўлавіч Пенязь і Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, першы намеснік начальніка Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Уладзіміравіч Васіленка, старшыня Слуцкага райсавета РДГА «БДПТ” Ткачук Віктар Пятровіч  і іншыя суб’екты прафілактыкі.

Разглядаліся пытанні рознага характару: прафілактыкі правапарушэнняў жыхароў раёна, а таксама, пытанні пажарнай бяспекі домаўладанняў, прыводзіліся статыстычныя дадзеныя па аператыўнай абстаноўцы ў жыллёвым фондзе за мінулы год і на пачатак 2021 года.

Першы намеснік кіраўніка Слуцкага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Віктар Уладзіміравіч Васіленка нагадаў асноўныя вытрымкі з рэкамендацый па арганізацыі работы суб’ектаў прафілактыкі па папярэджванню правапарушэнняў, якія садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе.

У выніку нарады дадзены ўказанні аб дзеяннях назіральных камісій па пажарна-прафілактычнай рабоце ў жыллёвым фондзе раёна па надапушчэнню трагічных выпадкаў.

 

Вернуться к списку новостей