На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Кірмаш выхаднога дня і «Бяспечны двор»!08.10.2019

У гэтыя выхадныя работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства сярод пакупнікоў і прадаўцоў правялі прафілактычнае мерапрыемства падчас кірмашу, які размяшчаўся на адным з самых значных месцаў горада Гомеля - плошчы Паўстання. Грамадзянам распавялі пра тое, як не дапусціць бяды ў сваёй кватэры і што трэба рабіць у выпадку ўзнікнення пажару. А таксама нагадалі нумары тэлефонаў службы выратавання і патрабаванні пры спальванні смецця на тэрыторыі прыватных домаўладанняў. У ходзе правядзення дадзенага мерапрыемства прадстаўнік Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства і работнікі МНС адказвалі на пытанні грамадзян, асноўная частка якіх тычылася забеспячэння бяспекі пячнога ацяплення і ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Пасля гутаркі наведвальнікам кірмашу была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя аб мерах пажарнай бяспекі.

Выхадныя дні прайшлі для жыхароў горада Гомеля весела, цікава і пазнавальна!

 

Вернуться к списку новостей