На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

НА СТАНЦЫІ АШМЯНЫ 23.10.2019

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч благаславіў капліцу на станцыі Ашмяны, што знаходзіцца на тэрыторыі парафіі Апекі Маці Божай у Дайлідках. Капліца, дзе раней змяшчалася калгасная сталоўка, стала першай у Беларусі святыняй у гонар благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі.

Урачыстасць сабрала шмат шаноўных гасцей з Беларусі, а таксама з Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы, якія прыбылі, каб разам са шматлікімі вернікамі станцыі Ашмяны ўдзельнічаць у гэтай гістарычнай падзеі..

Да прысутных звярнуўся пробашч парафіі кс. Алег Шпень, які адзначыў, што перажыванню гэтай урачыстасці яны ўдзячныя многім людзям з нашай краіны, з Ашмянскага раена і з-за мяжы, якія сваімі ахвяраваннямі, малітвамі і часта цярпеннем падтрымалі будаўніцтва капліцы. Дзякуючы іх вялікай ахвярнасці і вялікаму сэрцу ўдалося занядбаную калгасную сталоўку ператварыць у прыгожы будынак – Божы дом, дзе пасяліўся Хрыстус сярод вернікаў станцыі Ашмяны. Падзяку атрымалi, супрацоўнiкi Ашмянскага добраахвотнага пажарнага таварыства, якiя прынялi ўдзел у гэтай урачыстасцi.

 

 

Вернуться к списку новостей