На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

“За бяспеку разам”.01.11.2019

    Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 16 кастрычніка па 1 лістапада ў Беларусі праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам”.

    Валожынскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях быў складзены план дзейнасці па падрыхтоўцы і правядзенні дадзенага мерапрыемства. У дачыненні да адзінокіх і адзінокапражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў у адным з пунктаў выстаўлена патрабаванне аказаць адрасную сацыяльную дапамогу ў абсталяванні домоў і кватэр аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі,

    Для павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў грамадзян, якія маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне на днях была праведзены сумесная акцыя РАНС і рэдакцыяй Валожынскай раённай газеты “Працоўная слава” пры матэрыяльнай падтрымцы старонняй арганізацыі – раённага савета РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”, які прадаставіў аўтаномную тэхнічную прыладу. Прадстаўнікі гэтых арганізацый завіталі ў дом № 32 па вуліцы Мічурына райцэнтра да адзінокапражываючай Лідзіі Іваноўскай, дзе інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Бацян і старшыня раённага савета РДГА “БДПТ” Анатолій Шакун устанавілі пажарны апавяшчальнік.

 

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

 

Вернуться к списку новостей