На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Правялі час з карысцю13.11.2019

У пачатку тыдня ў рамках правядзення першага этапу рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!" на тэрыторыі горада Гомеля юнакі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных з сярэдняй школы №9 горада Гомеля, работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнік Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў грамадскім транспарце горада "завяжы з курэннем у ложку".

Асноўная ўвага пры правядзенні мерапрыемстваў надавалася інфармаванню насельніцтва аб праблематыцы гібелі людзей ад пажараў па прычыне курэння ў ложку. Таксама юныя ратавальнікі прапаноўвалі пасажырам праверыць свае веды ў асновах бяспекі жыццядзейнасці і атрымаць за правільны адказ маляўнічыя буклеты бяспекі. Людзям было цікава пачуць інфармацыю па бяспецы жыццядзейнасці.

Вернуться к списку новостей