На главную Обратная связь
Республиканское государственно-общественное объединение
"Белорусское добровольное пожарное общество"
Главная» Новости

Гэта проста класна - гуляць бяспечна!08.01.2020

Адным з яркіх момантаў для рабят перад паказам спектакля ў Гарадскім цэнтры культуры сталі бяспечныя гульні, якія правялі работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС сумесна з прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства. Навучальныя пляцоўкі з крыжыкі-нулікі, бяспечным даміно, супрацьпажарнымі прыказкамі, сітуацыйнымі карткамі і парушэннямі па кватэрах выклікалі ў дзетак асаблівы захапленне, дзе кожны маленькі ўдзельнік змог праявіць сябе ў гульні і паказаць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.

За час, праведзены з работнікамі МНС, дзеці даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб тым, як упрыгожыць навагоднюю прыгажуню, да якіх наступстваў можа прывесці няправільнае выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, а таксама які лёд лічыцца бяспечным. У гэтыя дні дзеткі пасябравалі з героямі мультфільма «Чароўная кніга» роставымі лялькамі Бабром, Птушачкай і Ваўком, зрабілў сумесные фота на памяць, а самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі памятныя падарункі ад выратавальнікаў.

Зарадзіўшыся станоўчай энергіяй, дзеткі з задавальненнем адправіліся да прагляду навагодняй імпрэзы.

 

 

Вернуться к списку новостей