Брэст. Як прайшлі ўрокі па бяспецы ў пачатковай школе №1
20.09.2023Прапагандысты Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях и Беларускаго добраахвотнага пажарнага таварыства у рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» і з мэтай недапушчэння пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і іншых НС правялі ўрокі па пытаннях бяспекі з навучэнцамі пачатковых класаў сярэдняй школы №22.
Школьнікам малодшых класаў расказалі аб асноўных прычынах пажараў, трагедый на вадаёмах. У гульнявой форме паўтарылі правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы, а таксама нумары выкліку экстраных службаў і крокі выратавання ў выпадку бяды. У працяг заняткаў ратавальнікі пазнаёмілі рабят з прынцыпам дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і правіламі бяспечнай эвакуацыі.