Дзень адчыненых дзвярэй у ратавальнікаў. Магілёў
10.06.2022На дварэ чэрвень — вось і скончыўся навучальны год. Каб дапамагчы хлопцам, якія ў новым навучальным годзе пераступяць «парог» выпускнога класа, з выбарам будучай прафесіі і адказаць на пытанне «Як стаць афіцэрам МНС?» пажарны аварыйна-ратавальны атрад №6 на аб’ектах прамысловасці і энергетыкі г.Магілёва правёў Дзень адчыненых дзвярэй, у якiм ўзяла ўдзел спецыялiст «БДПТ» Анастасiя Лук’янчыкава.
У госці да выратавальнікаў прыйшлі 280 старшакласнікаў.
Вучням распавялі аб правілах паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, наглядна паказаўшы курсанцкае жыццё ў фільме пра навучальную ўстанову.
Пасля школьнікам былі прадэманстраваны працоўныя будні ратавальнікаў: тушэнне пажараў, дапамога пацярпелым пры ДТЗ, папярэджанне экалагічных катастроф і многае іншае.
Ратавальнікі нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі і асновах бяспекі жыццядзейнасці, асабліва ў перыяд летніх канікул.