Гомель. Асаблівы дзень — Дзень вогнетушыцеля!

08.02.2022

Амаль кожны сучасны чалавек хоць раз у сваім жыцці бачыў, як выглядае вогнетушыцель. І нават дзеці ў дзіцячым садку скажуць, для чаго ён неабходны, але не кожны ведае, калі людзі вынайшлі гэтую патрэбную прыладу.

Таму ў рамках святкавання асаблівага свята — Дзень вогнетушыцеля, на адкрытай пляцоўцы Крамы «101» са студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа было праведзена захапляльнае мерапрыемства. Незвычайную сустрэчу правялі прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства сумесна з прапагандыстамі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях, падчас якой прысутным гасцям было расказана аб гісторыі стварэння вогнетушыцеля, а таксама аб самых цікавых фактах, звязаных з ім. Працягам свята стала правядзенне конкурсаў і тэматычных гульняў на інтэрактыўных пляцоўках, падрыхтаваных прадстаўнікамі БДПА і ратавальнікамі. Аднак самым захапляльным момантам для студэнтаў у гэты дзень стала прывядзенне ў дзеянне вуглекіслотнага вогнетушыцеля. Для пачатку намеснік старшыні Гомельскай абласной структуры РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» Сяргей Глушакоў патлумачыў прынцып працы вогнетушыцеля, пасля чаго кожны ахвочы змог самастойна патушыць умоўнае ўзгаранне.

Пазнавальная сустрэча працягнулася экскурсіяй у краму «101», дзе апроч прагляду навучальнага відэафільма «Вогнетушыцелі», студэнты набылі для сябе і карыснае пажарнае абсталяванне.

Заключнай часткай мерапрыемства стала ўручэнне карысных прызоў ад прадстаўнікоў БДПА і МНС і памятнае фота на фоне — Вогнетушыцеля!