Гомель. Будні дзяцей са знакам бяспекі!
16.08.2022Маршрут бяспекі ў рамках акцыі «Вакацыі без дыму і агню» па прышкольных лагерах працягваецца. Прадстаўнік Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства сумесна з работнікамі Гомельскага гарадскога аддзела па НС штодзень праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з дзецьмі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Так, напрыклад, у сярэдняй школе нумар 33 горада Гомеля спачатку прадстаўнік МНС расказала дзецям аб тым, якія надзвычайныя сітуацыі ў сучасным свеце адбываюцца з дзецьмі і наколькі важна выконваць правілы бяспекі як дома, на вуліцы, так і на вадзе. Затым хлапчукі і дзяўчынкі былі падзелены на каманды і спаборнічалі па ведах пажарнай бяспекі, а таксама ў хуткасці і спрыце. І калі спачатку рабятам з дапамогай ракеткі неабходна было перанесці хутка мячык, пры гэтым, не выпусціўшы яго, то ў наступных спаборніцтвах, дзеці пазнаёміліся з правіламі бяспекі па зборы ртуці градусніка, які разбіўся, выкліку ратавальнікаў, разабраліся ў дзеяннях на выпадак узнікнення пажару, а таксама для чаго неабходны аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Акрамя гэтага хлапчукі і дзяўчынкі з лёгкасцю зладзіліся з пазламі бяспекі, прачыталі чатырохрадкоўі і распавялі аб намаляваных на малюнку героях мультсерыяла «Чароўная кніга». Па выніках спаборніцтваў, дзеці атрымалі не толькі шмат карысных ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, але і зарад станоўчых эмоцый і памятных падарункаў ад прадстаўнікоў БДПТ і МНС.