Мы ў адказе за нашых дзяцей. Магілёў
01.06.2022ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва» стала традыцыйным месцам правядзення раённых бацькоўскіх сходаў. Чарговы сход, арганізатарамі якога сталі камісія па справах непаўналетніх і аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, быў прымеркаваны да заканчэння навучальнага года і пачатку працяглых вакацый.
Удзельнікамі сходу сталі бацькі, чые дзеці здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні і бацькі, якія ствараюць неспрыяльныя ўмовы для выхавання дзяцей, старшыні агульнашкольных бацькоўскіх камітэтаў.
Па праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць у перыяд, калі дзеці застаюцца без пільнага кантролю бацькоў, выступілі прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва, пракуратуры г. Магілёва, камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі раёна, упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама, ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама і таварыства выратавання на водах.
У фае навучальнай установы была арганізавана тэматычная пляцоўка бяспекі, дзе бацькоў сустракалі Магілёўскі ратавальнікі і прадстаўнік беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства Анастасiя Лук’янчыкава і раздавалі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС. На тэлевізійных экранах трансляваліся відэафільмы пра бяспеку.
На бацькоўскіх сходах, якія праводзяцца ў навучальных установах Магілёва, пытанням бяспекі дзяцей на вакацыях адводзіцца цэлы блок. На сустрэчах з бацькамі не толькі ратавальнікі МНС, але і прадстаўнікі таварыства выратавання на водах, беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, духавенства даюць рэкамендацыі і парады па недапушчэнні траўматызму дзяцей, акцэнтуючы ўвагу прысутных на неабходнасці стварэння бяспечнага асяроддзя для малых, а таксама, нагадваючы аб адказнасці за пакіданне дзяцей без нагляду.