Не спадзявайцеся, што пранясе (Мядзельскі раён)

16.05.2023

Большасць пажараў, якія ўзнікаюць з-за выпальвання сухой травы, прыпадаюць на вясенне – летні перыяд. Жыхары вёсак і дачнікі наводзяць парадак на сваіх падворках і ўчастках, спальваюць смецце. Часта ніхто не сочыць за вогнішчам, і полымя хутка перакідваецца на бліжэйшыя пабудовы. Здараецца і так, что людзі, не ўдасканаліўшыся ў тым, што полымя поўнасцю затушана, пакідаюць свой дачны ўчастак. Распаўсюджванню агню садзейнічае і вецер.

Так адбылося і 14 мая ў вячэрні час у вёсцы Болькава Свірскага сельскага савета. Калі ратавальнікі прыбылі на месца загарання дачны дом гарэў адкрытым полымем. А віной таму стала вогнішча, якое размяшчалася на адлегласці каля пяці метраў ад пабудовы.

Пра адставіны здарэння расказаў мясцовы жыхар, які і стаў сведкай загарання:

—                     Ішоў па вуліцы. Бачу, з-пад крышы дачнага дома ідзе невялічкі дымок, а адзін з вуглоў ужо ахапіў агонь, — расказвае малады чалавек, — я хутчэй стаў набіраць нумар 101. Дзякуй богу, што ратавальнікі прыехалі хутка, а то я нават не ведаю, чым гэта магло скончыцца. На гэту дачу даўно ўжо ніхто не наведваўся, а сёння вось прыехалі і цэлы дзень прыбіралі тэрыторыю: касілі траву, высякалі кусты, якія потым спальвалі. А вецер быў у гэты дзень вельмі пераменлівы: то сціхае, то зноў павялічваюцца парывы. Падабраўшыся, “дачнікі” селі ў машыну, а вогнішча пакінулі “дагараць”. Ды і паехалі яны за мінут 40 да здарэння.

Канешне, лепш за ўсё адмовіцца ад такога небяспечнага спосабу пазбаўлення ад сухой расліннасці, галінак дрэў, смецця. Бяспечней скласці ўсё непатрэбнае ў негаручую ёмістасць і ўтылізаваць у бязветранае надвор’е прама ў ёй. Але калі іншых варыянтаў няма, варта памятаць, што перш чым распаліць касцёр, трэба выбраць максімальна далёкае месца ад гаспадарчых пабудоў і жылых дамоў. Месца вогнішча неабходна акапаць. Пры сабе абавязкова трэба мець сродак, які дапаможа імгненна затушыць полымя. Гэта можа быць вогнетушыцель, рыдлёўка, вядро з вадой ці з пяском. Лёгкаўзгаральныя вадкасці, напрыклад такія як бензін выкарыстоўваць нельга.

Але нават калі касцёр дагарэў, то пакідаць яго без увагі нельга. Унізе можа застацца гарачае вуголле, якое можа справакаваць паўторнае ўзгаранне.

Паважаныя грамадзяне, памятайце: прычына пажару — людская халатнасць.