Бяспечнае дзяцінства! Хоцімск
24.05.2022На базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Ветразь надзей» дзеці з трэцяга класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 гарадскога пасёлка Хоцімска» пагрузіліся ў свет бяспекі.
Члены «БДПТ» i супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі службамі распавялі дзецям пра небяспекі напярэдадні летніх канікул і ўручылі школьнікам карысныя брашуры.
Такія сустрэчы з хлопчыкамі і дзяўчынкамі ніколі не пройдуць дарма, дзеці даведаюцца шмат карыснага і робяць свае станоўчыя высновы.